August 11th, 2010

jil

ШМЖ - 14

 Грамадскае аб’яднанне  “Цэнтр “Трэці Сэктар”

абвяшчае набор у Школу маладога журналіста -14.

Марыш паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы? Прыходзь у Школу маладога журналіста -14! Тут ты атрымаеш веды і ўменні ад прафесійных выкладчыкаў, пазнаёмішся з цікавымі людзьмі і па-новаму зірнеш на жыццё!

ШМЖ – гэта 7-месячныя курсы, якія складаюцца з тэарэтычнага і практычнага блокаў. Тэарэтычная частка прысвечаная асновам журналістыкі ("Уводзіны ў журналістыку", "Прававыя і этычныя аспекты працы журналіста", "Жанры журналістыкі", "Асаблівасці газетнай, радыё‑ і інтэрнэт‑журналістыкі" і многія іншыя).

Практыку навучэнцы праходзяць у рэдакцыі інтэрнет-газеты і радыё “Твой стыль“,  а таксама ў відэарэдакцыі.

Выкладчыкі і трэнеры ў ШМЖ практыкуючыя прафесійныя журналісты беларускіх і замежных сродкаў масавай інфармацыі, а таксама псіхолагі, юрысты, філолагі.

Праект “Школа маладога журналіста” (ШМЖ)  існуе з 1997. За 13 год ШМЖ прайшло больш за 270 хлопцаў і дзяўчат. Некаторыя з іх сталі лаўрэатамі нацыянальных і міжнародных узнагарод у галіне журналістыкі. Выпускнікі ШМЖ працуюць сёння ў газетах "Вечерний Гродно", "Гродзенская праўда", "Перспектива","Наша Ніва", "Белорусы и Рынок", на тэлеканале АНТ, а таксама ў замежных СМІ.

Да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста -14“ запрашаюцца гарадзенскія юнакі і дзяўчаты ад 16 да 25 гадоў.

Collapse )

re-post вітаецца